У панядзелак — трэці дзень выбараў у Каардынацыйную раду

27 траўня — трэці дзень выбараў

27 траўня — трэці дзень выбараў / t.me/rada_vision/

У панядзелак — трэці дзень выбараў у Каардынацыйную раду. За два дні прагаласавалі 4640 чалавек. Галасаванне працягнецца да 23:59 27 траўня.

У выбарах у КР удзельнічаюць 11 спісаў, у іх больш за 200 чалавек. 

“Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання, гаварыла днямі кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. — Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі”.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўспрымае КР і выбары ў яе, як пагрозу. Адсюль і крымінальныя справы, і магутная DoSS-атака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі