Выбары ў КР пачаліся з магутнай DoSS-атакі. Яе адбілі

Дэбаты ў КС на тэлеканале "Белсат"

Дэбаты ў КС на тэлеканале "Белсат" / Белсат

Выбары ў Каардынацыйную раду стартавалі з магутнай DoSS-атакі, якая праводзілася з розных геаграфічных кропак.

"Каласальная яўка, якая ўжо перавышае колькасць насельніцтва Беларусі больш чым у два разы", пажартавала кіраўніца Выбарчай камісіі Алена Прыходзька.

Праз гэта запуск галасавання давялося адкласці на дзве гадзіны.

"Нічога страшнага не адбылося, але прыйшлося падкарэктаваць сістэму галасавання", — пазней паведаміў стваральнік мабільнага дадатку Belarus ID Павел Лібер.

Платформа Belarus ID дасяжная толькі беларусам за мяжой. Беларусы ўнутры краіны могуць прагаласаваць за ўлюбёную кааліцыю ў вэб-версіі. Для галасавання патрэбны толькі беларускі пашпарт, няхай нават пратэрмінаваны. Арганізатары запэўніваюць, што дадзеныя хэшуюцца, таму ім дасылаецца толькі код. Тут падрабязны гайд, як галасаваць.

Аддаць свой голас можна толькі за адзін спіс кандыдатаў. Спісаў (кааліцый, блокаў) 11, у іх 234 чалавекі. На гэты момант лідарам гонкі лічыцца "Каманда Латушкі" ў калабарацыі з "Рухам за свабоду" Губарэвіча, блок "Ягораў-Пракопаў" і "Наша справа" паліталагіні Розы Турарбекавай.

Выбары працягнуцца тры дні да 27 траўня. Першыя вынікі арганізатары абяцаюць агучыць ужо ў панядзелак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі