У панядзелак у Беларусі будуць дажджы, снег і да +8 градусаў
Вясна ў Беларусі / "Мінск-Навіны"
У панядзелак, 15 сакавіка, у Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі: дождж і мокры снег. Раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца і слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, ноччу парывісты.
Ноччу тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў, удзень — ад +2 да +8.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.