У панядзелак у Беларусі чакаецца да 26 цяпла, навальніцы, залевы

Уначы ў панядзелак, 27 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца ападкі — кароткачасовыя дажджы, навальніцы, моцныя залевы. Удзень ападкі пройдуць толькі на ўсходзе, адзначае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 8-14 цяпла, на ўсходзе — 15-19 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — ад 20 да 26 градусаў.


Фота: ByMedia.net, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі