У панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы і 14-20 градусаў цяпла
11 траўня будзе пераменная воблачнасць.
У панядзелак у Беларусі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень — з навальніцамі. Вецер будзе паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў цяпла, днём будзе +14...+20 градусаў, па паўднёвым усходзе — да +22 градусаў, перадае БЕЛТА.
У ноч на 12 траўня ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў.
Фота — 5min.by