У Парыжы забаранілі пракатныя электрасамакаты. Так вырашылі гараджане

Самакатчыкі ў Францыі / Christophe Ena / AP

Самакатчыкі ў Францыі / Christophe Ena / AP

Улады Парыжа не працягнулі кантракты кампаніям, якія здаюць электрасамакаты ў арэнду. Кантракты заканчваюцца 1 верасня. Да таго часу з горада павінны быць прыбраныя 15 тысяч самакатаў.

Да такой пастановы прыйшлі пасля красавіцкага апытання, дзе парыжан спыталі, ці патрэбныя самакаты самаабслугоўвання. 90% рэспандэнтаў выказаліся за збавенне Парыжа ад самакатаў. Многія незадаволеныя тым, што самакатчыкі парушаюць правілы дарожнага руху.

У 2018 годзе Парыж быў адным з першых гарадоў Еўропы, дзе з'явіліся электрасамакаты. Паколькі ўлады імкнуліся прасоўваць экалагічна чыстыя віды гарадскога транспарту. Але па меры росту папулярнасці электрасамакатаў, расла і колькасць аварый. У 2022 годзе ў Парыжы тры чалавекі загінулі і 459 атрымалі раненні.

Кампаніі, якія здавалі самакаты ў арэнду, збіраюцца правесці тэхабслугоўванне і адправіць тэхніку ў іншыя гарады Францыі, а таксама за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі