У першакласнікаў больш не будзе буквара Анатоля Клышкі
Сёлета беларускія школьнікі атрымалі новы буквар замест буквара Анатоля Клышкі. Ён выдадзены спецыяльна для школ з беларускай мовай навучання, паведамляе тэлеканал АНТ.
Буквар Клышкі быў складзены яшчэ ў 1969 годзе. Пасля гэтага было 40 перавыданняў з удакладненнямі.
Аўтары новага буквара — В. Свірыдзенка і В. Цірынава. Ад старога падручніка цяпер застаўся толькі памер. А вось змест і ілюстрацыі змяніліся. Дадаліся ў кнігу і QR-коды, з дапамогай якіх школьнікі і настаўнікі змогуць паглядзець мультфільмы.
Анатоль Клышка памёр у красавіку 2021 года. Сімвалічна, што яго буквар заставаўся ў беларускіх школах ажно да смерці складальніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.