У першую нядзелю сакавіка будзе моцны вецер і +2
Вясна ў Беларусі / Фота: Еўрарадыё
У нядзелю, 7 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Раніцай і днём у многіх раёнах рэспублікі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м, кароткачасовы мокры снег, завіруха. Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да -5 градусаў, удзень-ад 0 да + 2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.