У першы дзень кастрычніка ў Мінску будзе да 13 градусаў цяпла
Восень у Беларусі
У аўторак, 1 кастрычніка, невялікія дажджы прагназуюцца пераважна на захадзе Беларусі. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў (у Мінску — ад +6 да +8), у дзённыя гадзіны — ад +8 да +14 (на ўсходзе краіны — да +20, у сталіцы — 11-13 цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў сераду, а ў чацвер ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.