У першы дзень лютага чакаецца да +4 і парывісты вецер
1 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.
На дарогах краіны чакаецца галалёдзіца, адзначае БЕЛТА. Уначы часам ападкі, пераважна мокры снег, па паўночным усходзе месцамі моцныя ападкі, днём у асобных раёнах невялікі мокры снег. Вецер паўднёва-заходні парывісты, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі — моцны парывісты (да 15-20 м/с).
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -5, удзень — ад -1 да +4 градусаў.
Фота — delfi.ee