У першы дзень вясны будзе туман, галалёдзіца і да +9
Раніца ў Беларусі / rgazeta.by
У першы дзень вясны на тэрыторыі Беларусі будзе сыра, але цёпла. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамляюць, што 1 сакавіка чакаюцца туман і галалёдзіца.
Па поўдні краіны ноччу пройдуць дождж і мокры снег, днём будзе без ападкаў. Раніцай можа быць туман, галалёд і галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, слабы або ўмераны.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -3, а днём максімальна падымецца да +9.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.