У першы дзень жніўня ў Беларусі будзе да +28

Лета ў Беларусі / Лето в Беларуси / Еўрарадыё

Лета ў Беларусі / Еўрарадыё

У аўторак, 1 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай і Віцебскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі па краіне будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні. Уначы ён будзе слабы, удзень — умераны, пры навальніцах —парывісты. Па захадзе краіны пры навальніцах удзень чакаюцца моцныя парывы ветру.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-17 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +22...+28.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі