У Петрыкаве загінуў школьнік, які залез на апору высакавольтнай лініі
У Петрыкаве загінуў 14-гадовы школьнік. Трагедыя адбылася ўвечары 12 красавіка.
Як паведамілі БелаПАН ў пракуратуры Петрыкаўскага раёна, школьнік гуляў з сябрам на тэрыторыі былога камбіната будматэрыялаў. Яны вырашылі залезці на металічную апору высакавольтнай лініі.
У падлетка ў пэўны момант саслізнула рука, і ён выпадкова дакрануўся да лініі, ад чаго атрымаў удар электрычнага току.
Следчыя органы праводзяць праверку па факце гібелі хлопца.