У Пінску чатырох выкладчыкаў ССНУ падазраюць у атрыманні хабару

У Пінску чатырох выкладчыкаў ССНУ падазраюць у атрыманні хабару

У Пінску намесніка дырэктара і трох выкладчыкаў адной з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў падазраюць у атрыманні хабару, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта

Гаворка ідзе пра студзень 2019 года. Выкладчыкі бралі ад студэнтаў грошы і падарункавыя сертыфікаты за добрыя адзнакі на іспытах. 

Следчы камітэт пачаў на педагогаў крымінальную справу за атрыманне хабару.

У рамках расследавання высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія паспрыялі гэтаму злачынству.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 30.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі