У Пінску зачыняюць запалкавую фабрыку, якая працавала з XIX стагоддзя

У Пінску зачыняюць запалкавую фабрыку, якая працавала з XIX стагоддзя

У Пінску зачыняюць запалкавую фабрыку, якая працавала з XIX стагоддзя. На яе плошчах "Пінскдрэў" збіраецца наладзіць вытворчасць корпуснай мэблі, інфармуе БЕЛТА.

У холдынгавай кампаніі кажуць, што вытворчасць запалак стала нерэнтабельнай — попыт на іх знізіўся. Таму было прынятае рашэнне пра рэструктурызацыю фабрыкі, пра што яе 356 працаўнікоў папярэдзілі яшчэ ў верасні. Каля 200 чалавек скарысталіся прапановай пераходу з навучаннем на іншыя вытворчасці.

Запалкавая фабрыка яшчэ працягвае працаваць, у аддзеле нарыхтоўкі шпону працуе 21 чалавек. Калі яе цалкам спыняць, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі