У Полацку "хуткая" прыехала ратаваць мужчыну, а ён пашкодзіў аўтамабіль

У Полацку "хуткая" прыехала ратаваць мужчыну, а ён пашкодзіў аўтамабіль

У Полацку "хуткая" прыехала ратаваць мужчыну, а ён пашкодзіў аўтамабіль. Здарэнне адбылося ўдзень у сераду, 15 лютага. Як паведамілі БЕЛТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама, прахожыя заўважылі мужчыну, які ляжаў у гурбе снегу і выклікалі медыкаў. Высветлілася, што са сваім знаёмым ён распіваў алкаголь, а пасля вырашыў "адпачыць" у снезе. Яго знаёмы сядзеў побач на лаўцы. Ад дапамогі "хуткай" яны адмовіліся.

Раптоўна адзін з мужчын пачаў сябе паводзіць агрэсіўна, патрабаваць распавесці, хто іх выклікаў. Хуліган адламаў на аўтамабілі ветравы абцякальнік. Калі медыкі выклікалі міліцыю, абодва мужчыны ўцяклі. Аднаго з іх, 1968 года нараджэння, ужо затрымалі. Пакуль на яго склалі пратакол за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення, ён змешчаны ў спецыялізаваны ізалятар. Магчыма, што яму давядзецца адказаць за нанесеную шкоду маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі