У Полацку з-за дзіўнага паху эвакуявалі школу (фота)
У полацкай сярэдняй школе №6 эвакуявалі ўсіх вучняў, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Прычынай стаў дзіўны пах у будынку. Да школы прыбылі аўтамабілі МНС і газавай службы.
Пра надзвычайнае здарэнне журналістам распавёў мясцовы краязнаўца Андрэй Бухавецкі. Ён распавёў, што ў класах і калідорах школы з'явіўся непрыемны пах. У сувязі з гэтым адміністрацыя школы вырашыла вывесці школьнікаў з будынка і выклікаць кампетэнтныя службы.
Цяпер ў школе ідзе праверка.