У Польшчы ліквідавалі падпольную беларускую фабрыку цыгарэт

Паліцыянты знайшлі пяць 120-літровых пакетаў з цыгарэтам, дзве прылады для вырабу цыгарэт і пустыя ўпакоўкі.



Кватэра была знятая 40-гадовым беларусам і 57-гадовай беларускай. Абодва заявілі, што знойдзеныя рэчы належаць іх знаёмаму. Аднак такія тлумачэнні паліцыянтаў не пераканалі. Следства вызначыла, што з-за дзеянняў беларусаў бюджэт Польшчы мог страціць 31 тысячу злотых (каля 10 тысяч долараў ЗША).  



Беларусам прыйдзецца адказаць за свае дзеянні перад судом, паведамляюць польскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі