У Польшчы на ​​мяжы з Беларуссю пачала дзейнічаць буферная зона

Польская мяжа

Польская мяжа / pap.pl

У Польшчы з 13 чэрвеня пачала дзейнічаць буферная зона на мяжы з Беларусьсю. Буферная зона прадугледжвае забарону на знаходжанне ля мяжы. Але журналісты і прадстаўнікі гуманітарных арганізацый пры наяўнасці пропуску па-ранейшаму змогуць наведваць гэтыя раёны, патлумачылі ўчора ў польскім МУС.

Адмысловы рэжым уводзяць на ўчастку працягласцю 60 км, гэты ўчастак знаходзіцца ў Белавежскай пушчы. У большасці выпадкаў глыбіня зоны складзе 200 метраў, але ў шэрагу выпадкаў (на ўчастку ў 16 км) да 2 км. Буферную зону стварылі ў тых месцах, дзе мігранты часцей за ўсё спрабуюць парушыць мяжу, і дзе былі зафіксаваныя найбольш агрэсіўныя паводзіны з іх боку. Яна не закранае асноўныя турыстычныя славутасці і маршруты Белавежскай пушчы. Яе ўводзяць, каб ускладніць жыццё кантрабандыстам, якія зарабляюць на перавозцы мігрантаў. Прадугледжваецца, што такі рэжым будзе дзейнічаць на працягу 90 дзён.

Рашэнне аб увядзенні буфернай зоны прынялі пасля інцыдэнту з раненнем польскага салдата. Мігранты спрабавалі прарвацца ў Польшчу, і адзін з іх ударыў нажом вайскоўца. Раненне ў выніку аказалася смяротным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі