У Польшчы загінулі беларус і ўкраінка, якія ехалі са спаткання
На месцы здарэння / se.pl
У Польшчы загінулі беларус і ўкраінка, якія ехалі са спаткання. Пра трагічнае здарэнне распавядае @mostmediaio.
23 красавіка каля горада Валомін Мазавецкага ваяводства аўтамабіль, у якім ехалі 34-гадовы беларус і 26-гадовая ўкраінка, наляцеў на дрэва. Яны памерлі ў бальніцы (жанчына амаль адразу, а мужчына праз два дні).
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларус, які кіраваў аўтамабілем, значна перавысіў хуткасць. Ён ехаў па трасе з хуткасцю 220 км/г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.