У Польшчы жыве больш за 50 тысяч беларусаў з відам на жыхарства

У Польшчы жыве больш за 50 тысяч беларусаў з відам на жыхарства

У Польшчы ўжо жыве больш за 50 тысяч беларусаў з відам на жыхарства, паведамляе ўпраўленне па справах замежнікаў. 

Істотны рост беларускай эміграцыі адбыўся пасля жніўня 2020-га. 90% беларусаў, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы, пераехалі ў краіну пасля пачатку 2021 года.

55% з іх складаюць людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў. Дзеці і падлеткі да 20 гадоў — 17% эмігрантаў, а людзі, старэйшыя за 40 гадоў, — каля 28%.

Найбольшая частка беларускіх эмігрантаў асела ў Мазавецкім ваяводстве (там размяшчаецца Варшава) — 19 тысяч чалавек. Яшчэ 9 тысяч чалавек пасяліліся ў Падляшкім ваяводстве (Беласток). 

Амаль 3 тысячы беларусаў звярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы і атрымалі яе. 

Упраўленне па справах замежнікаў падкрэслівае, што гаворка ідзе менавіта пра беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства,а не часовую візу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі