У польскай Лодзі пройдуць Дні Беларусі
Яны адбудуцца 5-6 снежня ва ўніверсітэце Лодзі.
У першы дзень удзельнікі будуць дыскутаваць пра ўнутраную палітыку Беларусі і яе пазіцыю на міжнароднай арэне. Даследчыкі разгледзяць пытанне шанцаў дэмакратызацыі краіны. Яны паспрабуюць адказаць на пытанне, ці з'яўляецца гэты працэс магчымым у недалёкай будучыні, а таксама асноўныя ўмовы і перашкоды для дэмакратызацыі.
Таксама падчас мерапрыемства будзе абмяркоўвацца палітыка галоўных міжнародных гульцоў у дачыненні да Беларусі і ўплыў новых медыя на ўнутраную сітуацыю ў краіне.
6 снежня адбудзецца прэзентацыя кампаніі еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў абарону беларускага палітвязня Міколы Статкевіча.