У Пухавіцкім раёне дзіця пайшло катацца на горку і загінула

З выпадзеннем снегу дзеці рванулі на горкі​ / lidaleshoz.by 
З выпадзеннем снегу дзеці рванулі на горкі​ / lidaleshoz.by 

Дзесяцігадовы хлопчык загінуў у нядзелю днём у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Як паведамілі ў пошукава-выратавальным атрадзе "Анёл", Мірон Шайтанаў прыкладна ў тры гадзіны "сышоў катацца на санках і дадому не вярнуўся".

Пошукавікі аператыўна пачалі фарміраваць пошукавую групу, аднак пазней стала вядома, што дзіця загінула.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, бацька дзіцяці знайшоў санкі хлопчыка ля каналізацыйнага калодзежа, запоўненага вадой, паведамляе TUT.BY. Цела дзіцяці знайшлі ў калодзежы, пасля таго, як з яго адпампавалі ваду. Гэта было ўжо ўвечары, у раёне 21 гадзіны.

Пазней у Следчым камітэце ўдакладнілі, што хлопчык пражываў у пасёлку Дружны. На горку ў суседні пасёлак Свіслач ён пайшоў разам з 14-гадовай дзяўчынкай. Пасля таго, як дзяўчынка вярнулася дадому, а хлопчык — не, бацькі забілі трывогу.

Цела хлопчыка знайшлі ў неэксплутаваным ачышчальным калодзежы наверсе горкі, распавялі ў СК.

"Там жа была яго шапка, а побач з калодзежам знаходзіліся куртка і пластыкавая ледзянка", удакладнілі ў камітэце.

Па факце гібелі дзіцяці Пухавіцкі РАСК праводзіць праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі