У пункце пропуску "Казловічы" КДБ дапытвае кіроўцаў — СМІ

Пункт пропуску "Казловічы" / БЕЛТА
Пункт пропуску "Казловічы" / БЕЛТА

У пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы 20 сакавіка правяраюць кіроўцаў, піша hrodna.life.

Мужчын з чаргі выклікаюць у кабінет, апытваюць і правяраюць тэлефоны. Як кажуць самі кіроўцы, разам з памежнікамі працуюць супрацоўнікі КДБ.

Прычын такой праверкі не называюць.

Журналісты адзначаюць, што падобная сітуацыя была на пачатку сакавіка. Тады ў Беняконях, напрыклад, затрымалі гродзенца, які ехаў у Літву. Некаторыя звязвалі павышаны кантроль з тэрактам у Мачулішчах. Пазней сітуацыя на мяжы нармалізавалася.

Магчыма, цяперашняя праверка звязаная з гродзенскімі падзеямі 19 сакавіка. Як распавядала Еўрарадыё, у нядзелю ў Гродне спецназ КДБ "Альфа" забіў замежніка. Па версіі сілавікоў, мужчына рыхтаваў тэракт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі