У пятніцу, 13 сакавіка, чакаецца дождж і парывісты вецер
13 сакавіка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Ноччу месцамі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу. Вецер будзе паўночна-заходні 6-11 метраў за секунду. Яго парывы будуць дасягаць 14 метраў у секунду, а ў некаторых раёнах — 15-17 метраў у секунду, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +4 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 2-7 градусаў цяпла.
Фота — hibiny.com