У пятніцу ЦВК разгледзіць скаргу Караткевіч на Лукашэнку

У пятніцу ЦВК разгледзіць скаргу Караткевіч на Лукашэнку

2 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія правядзе пазапланавае пасяджэнне. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну.

Чыноўніца паведаміла, што гэтае пасяджэнне раней не планавалася. Нагодай для яго стала скарга аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты на іншага кандыдата. Як раней паведамляла Еўрарадыё, скаргу ў ЦВК падала Таццяна Караткевіч. Яна паскардзілася на тое, што кандыдат Аляксандр Лукашэнка вядзе агітацыю за сябе не за кошт выбарчага фонду, а ў тым ліку за кошт дзяржбюджэту.

Прэтэнзіі Караткевіч грунтаваліся на тым, што дзяржаўныя СМІ выкарыстоўваюць у паведамленнях пра выбары лагатып, якім карыстаецца каманда Лукашэнкі. Таксама ў яе выклікалі майкі са слоганам Лукашэнкавай кампаніі ды серыя канцэртаў тэлеканала АНТ і Мінкульта. Усё гэта кандыдатка лічыць парявай несумленнай агітацыяй.

Акрамя скаргі Таццяны Караткевіч на пасяджэнні ЦВК будзе разглядацца парадак галасавання людзей, якія працуюць вахтавым метадам на будаўніцтве Астравецкай АЭС. Гэтыя грамадзяне, па словах Ярмошынай, працуюць вахтамі па два тыдні і не маюць магчымасці прагаласаваць па месцы сваёй рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі