У пятніцу дэпутаты адразу ў двух чытаннях разгледзяць законапраект аб амністыі
У пятніцу, 27 чэрвеня, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях разгледзяць законапраект аб амністыі. Яго будзе прадстаўляць новы міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Таксама ў другім чытанні разгледзяць праект закона, які змяняе парадак прызыву ў войска (у першым чытанні дэпутаты яго падтрымалі ў сераду). Як інфармуе прэс-служба парламента, пачатак пасяджэння Палаты прадстаўнікоў прызначаны на 8:30 раніцы.
На 10-ю гадзіну запланаванае сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Яны заслухаюць даклад віцэ-прэм'ера Ігара Ляшэнкі "Пра вынікі, мэты і задачы ў галіне прамысловай вытворчасці і энергетыкі". Міністры адкажуць на пытанні дэпутатаў і сенатараў.
27 чэрвеня а 12-й гадзіне адбудзецца заключнае пасяджэнне 6-й сесіі Палаты прадстаўнікоў.