У пятніцу ў Беларусі месцамі чакаецца моцны вецер
Вецер і невялікія ападкі прагназуюць у Беларусі на 3 сакавіка / pixabay.com
У пятніцу, 3 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы істотных ападкаў не прагназуецца, удзень пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег. Уначы і зранку месцамі па паўднёвым захадзе Беларусі будзе згушчацца слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер месцамі раніцай і ўдзень — з парывамі да 18 м/с.
Уначы тэрмометры пакажуць 0...-6, а дзёнь чакаецца ад 0 да 6 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.