У пятніцу ў Беларусі будзе да 27 цяпла, пераважна без ападкаў

Уначы 24 ліпеня ў Гомельскай вобласці прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. А вось удзень у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 10 градусаў вышэй за нуль на паўночным захадзе да 20 на Гомельшчыне, у дзённыя — 21-27 цяпла. Вецер чакаецца паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 15-20 метраў.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі