У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 6 цяпла, мокры снег і дождж
У нашай краіне працягвае захоўвацца цёплае надвор'е, якое адпавядае сакавіку, але не студзеню.
16 студзеня ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е. У начныя гадзіны пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень у паўночна-заходніх раёнах краіны прагназуецца мокры снег і дождж.
Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў (удзень месцамі — да 18 метраў за секунду). Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 да мінус 6 градусаў, у дзённыя гадзіны прагназуецца ад 0 да 6 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.