У пятніцу ў Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер

Зіма

Зіма / pixabay.com

У пятніцу, 2 лютага, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — пераважна мокры снег. Чакаецца слабая мяцеліца. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць -5...+1, удзень чакаецца ад 2 марозу да 4 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі