У пятніцу ў Беларусі чакаецца моцны вецер, на ўсходзе — завірухі

У пятніцу ў Беларусі чакаецца моцны вецер, на ўсходзе — завірухі

У пятніцу, 12 лютага, у Беларусі чакаецца моцны вецер, на ўсходзе — моцны снег і завірухі, снежныя заносы на дарогах. Сіноптыкі аб'явілі пра аранжавы ўзровень небяспекі. Па іх даных, парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с — у начныя гадзіны на ўсходзе краіны, а раніцай і ў дзённыя гадзіны — па большай частцы тэрыторыі.

Уначы будзе ад -12 да -18 градусаў (у Мінску — ад -13 да -15), удзень — 10-15 марозу (у сталіцы — ад -11 да -13).

У бліжэйшыя дні Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цыклона Volker, таму снег і завірухі працягнуцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі