У пятніцу ў Беларусі чакаецца мокры снег, моцны вецер
Уначы тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 4 градусы марозу.
30 студзеня ў Беларусі чакаецца снег, мокры снег, удзень — невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў, месцамі — да 18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса вышэй за нуль, у дзённыя — ад 1 марозу да 5 цяпла, інфармуе БЕЛТА.