У пятніцу ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 27 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны да парывістага, удзень месцамі — моцны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 13-19 цяпла. Удзень будзе 18-23 вышэй за нуль, па поўдні паветра прагрэецца да +25.

Па Магілёўскай вобласці абвешчаны чырвоны ўзровень і штармавое папярэджанне ў сувязі з высокай пажарнай небяспекай (пяты клас).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі