У пятніцу ў Беларусі месцамі чакаюцца дажджы
Раніца на Палессі
У пятніцу, 27 снежня, у Беларусі месцамі чакаюцца невялікія дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман у асобных раёнах і галалёдзіцу на дарогах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — 1-6 цяпла (у сталіцы — да +4).
У суботу ападкі (дождж і мокры снег) прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. На працягу сутак будзе ад 0 да +6 градусаў. У нядзелю ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.