У пятніцу ў Беларусі месцамі да плюс 28, без ападкаў

У пятніцу ў Беларусі месцамі да плюс 28, без ападкаў

У пятніцу, 9 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца няўстойлівы, 3-8 метраў за секунду.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 8-13 градусаў цяпла, на паўночным усходзе — 5-7 градусаў са знакам плюс. У дзённыя гадзіны прагназуецца плюс 17-23 градусы (у Мінску — 19-21 цяпла), у Брэсцкай вобласці — ад +24 да +28, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу ў Беларусі месцамі да плюс 28, без ападкаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі