У пятніцу ў Беларусі месцамі пройдуць дажджы і навальніцы
Удзень тэмпература паветра прагрэецца да 24 градусаў.
У апошні дзень ліпеня ўначы месцамі па Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень ападкі магчымыя пераважна на паўночна-заходняй частцы нашай краіны. У некаторых раёнах прагназуюцца навальніцы.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, вецер будзе паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду (удзень на поўначы з парывамі да 14 метраў).
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 7 да 13 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 18-24 цяпла.
Фота: БЕЛТА