У пятніцу ў Беларусі пройдуць моцныя дажджы
Дажджы штодня
У пятніцу ўдзень амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, у многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы (у тым ліку і ў Мінску). Уначы ападкі магчымыя пераважна ў заходняй палове краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +11 па захадзе да +21 па ўсходзе.
У суботу пахаладае. Удзень будзе не больш за +14 градусаў. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.