У Рагачове цалкам аднавілі падачу вады гараджанам

У Рагачове цалкам аднавілі падачу вады гараджанам

У Рагачове цалкам аднавілі падачу вады гараджанам. Наступствы буйной аварыі, якая здарылася каля 6-й гадзіны раніцы, былі ліквідаваныя да 20-й гадзіны. Спецыялісты адзначаюць, што водазабяспячэнне ў шматпавярховіках аднаўляецца паступова, пачынаючы з першых паверхаў, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, аварыя на каналізацыйнай помпавай станцыі (там абваліўся прыёмны жалезабетонны каналізацыйны калодзеж) пакінула без вады больш за 12 тысяч гараджан з 33 тысяч. У зону адключэння патрапіла школа і тры дашкольныя ўстановы. Улады арганізавалі падвоз вады на аўтацыстэрнах у некалькі кропак.

Аднаўленчыя працы працягваліся 9 гадзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі