У Рагачове сапраўды павесілася жанчына, у крыві знойдзены алкаголь

У Рагачове сапраўды павесілася жанчына, у крыві знойдзены алкаголь

17 студзеня СМІ паведамілі пра факт суіцыду ў Рагачове. Нібыта, адной з прычын стаў ліст з падатковай. Як высветліла Еўрарадыё, жыхарка Рагачова павесілася на пачатку лістапада, яна тры гады нідзе не працавала. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. У жанчыны ў крыві знойдзены алкаголь.

Вядома, што ў жанчыны засталася дачка, якая і падтрымлівала яе гэтыя тры гады. Ці звязаны гэты трагічны выпадак з неабходнасцю плаціць “падатак на дармаедства”, невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі