У Расіі Facebook унеслі ў рэестр забароненых сайтаў
Раскамнагляд унёс у спіс забароненых адну са старонак сацыяльнай сеткі.
Рэсурс можа быць заблакаваны, калі кампанія на працягу трох сутак не ўхіліць парушэнні, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Як кажуць прадстаўнікі Раскамнагляду, з патрабаваннем унесці Facebook у рэестр забароненых сайтаў паступіла каля 10 заявак, але вялікая частка з іх была адхіленая. Раскамнагляд не ўдакладняе, якое менавіта парушэнне трэба ухіліць адміністрацыі Facebook. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гаворка ідзе аб рэкламе курыльных сумесяў.
Пры гэтым у самім Facebook пакуль не атрымлівалі інфармацыі пра магчымае блакаванне рэсурсу.
Фота — EPA