У Расіі манекен ахоўваў мост і зарабіў больш за 5 тысяч долараў

У Расіі манекен ахоўваў мост і зарабіў больш за 5 тысяч долараў

У Мурманскай вобласці Расіі распачалі справу аб крадзяжы ў буйным памеры ў дачыненні аднаго з прыватных ахоўных прадпрыемстваў. Арганізацыя "Мурманскаўтадор" даверыла яму ахову стратэгічнага аб'екта — маста праз Кольскую затоку. Яго даўжыня складае 2,5 км. РІА "Новости" адзначае. што мост мае стратэгічнае значэнне не толькі для Расіі, але і для краін паўночнай Еўропы.

Паводле дамовы, за аб'ектам 24 гадзіны на суткі павінны былі сачыць чатыры супрацоўнікі ахоўнай фірмы. Аднак праверка паказала, што іх было толькі трое. Замест аднаго жывога супрацоўніка на працягу пяці месяцаў на мосце сядзеў... манекен. За гэты час ён "зарабіў" 320,9 тысячы расійскіх рублёў заробку (гэта больш за 5 тысяч долараў).

Справу распачалі па артыкуле "крадзеж чужой маёмасці шляхам падману ці злоўжывання даверам, здзейсненае ў буйным памеры".

Фота: pikabu.ru

У Расіі манекен ахоўваў мост і зарабіў больш за 5 тысяч долараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі