У Расіі не прадаюць квіткі ў плацкартныя і агульныя вагоны цягнікоў
“Расійская чыгунка” прыпыніла продаж квіткоў у плацкартныя і агульныя вагоны цягнікоў дальніх маршрутаў на 2018 год. Гэта звязана з “адсутнасцю рашэнняў рэгулятара па ўзроўні тарыфаў на наступны год”. Калі адпаведнае рашэнне будзе прынятае, квіткі зноў пачнуць прадаваць.
Раней Федэральная антыманапольная служба Расіі прапаноўвала знізіць тарыфы на плацкартныя і агульныя вагоны на 10% у мэтах стварэння “эканамічных стымулаў для насельніцтва”, аднак міністэрствы транспарту і эканамічнага развіцця выступілі супраць такой прапановы, піша meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ.
Пры гэтым “Расійская чыгунка” плануе ў 2018 годзе ўзняць тарыфы на 3,9% пры зніжэнні колькасці пасажыраў.