У Расіі памерла ўкраінская дзяўчынка з так званай "ЛНР"
Дзяцей знялі з цягніка і аўтобусамі даставілі ў Саратаўскую інфекцыйную бальніцу
12-гадовая дзяўчынка з Украіны (з так званай "ЛНР") памерла ў расійскім цягніку. Дзеці (у групе было 125 дзяцей) ехалі з Цюмені ў Адлер. У Цюменскай вобласці, паводле паведамленняў расійскіх СМІ, яны былі ў лагеры.
У цягніку дзеці пачалі скардзіцца на тэмпературу і дрэннае самаадчуванне. 12-гадовая школьніца страціла прытомнасць. Рэанімаваць яе медыкі, якія суправаджалі групу, не змаглі, дзяўчынка памерла. У Саратаўскай вобласці цягнік ужо сустракалі некалькі брыгад хуткай дапамогі. Дзяцей знялі з цягніка і ўсіх аўтобусамі даставілі ў мясцовую інфекцыйную бальніцу. У траціны з іх таксама была павышаная тэмпература.
Нагадаем, Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзяцей Марыі Львовай-Бяловай за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. У Еўрапарламенце кажуць пра датычнасць да здзяйснення такіх злачынства і беларускіх уладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.