У Расіі разблакавалі ананімайзер Tor

У Расіі разблакавалі ананімайзер Tor

На тэрыторыі Расіі разблакавалі анаімайзер Tor Project. Як піша "Коммерсант", адпаведнае рашэнне прыняў Раскамнагляд. 

Доступ да Tor пачалі блакаваць у Расіі з 1 снежня 2021 года. Пры гэтым рашэнне аб унясенні сайта ў Адзіны рэестр забароненай інфармацыі было прынятае Саратаўскім раённым судом яшчэ 18 снежня 2017 года.

19 траўня Саратаўскі абласны суд адмяніў рашэнне раённага суда і адправіў справу на новы разгляд, бо ў першым судзе не ўдзельнічаў уладальнік сайта. 

Тым часам у так званай "ДНР" заблакавалі... пашуковік Google. Кіраўнік "ДНР" Дзяніс Пушылін так патлумачыў гэтую меру: "Бесчалавечная прапаганда Украіны і Захаду даўно перайшла ўсе межы. Адбываецца сапраўднае цкаванне рускіх, навязванне хлусні і дэзінфармацыі. На перадавой інфармацыйных тэхналогій у гэтай сувязі — пошукавая сістэма Google, якая адкрыта па загадзе сваіх куратараў з амерыканскага ўрада прапагандуе тэрарызм і гвалт у дачыненні да ўсіх рускіх і ў асаблівасці насельніцтва Данбаса".

Раней паведамлялася, што Google быў заблакаваны і ў так званай "ЛНР".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі