У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася

Васьмікласніца прыйшла ў гімназію са стрэльбай свайго бацькі (ілюстрацыйнае фота)

Васьмікласніца прыйшла ў гімназію са стрэльбай свайго бацькі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася. Здарэнне адбылося ў чацвер у Бранску. Паводле папярэдніх звестак, дзяўчынка прыйшла ў гімназію №5 са стрэльбай свайго бацькі, зайшла ў адзін з класаў на 4-м паверсе, дзе ішоў урок біялогіі (у класе была яе сястра-блізнятка), і зрабіла некалькі стрэлаў. Параненыя пяць чалавек, у тым ліку трое хлопцаў (стан большасці сярэдняй ступені цяжкасці, у цяжкім стане адзін з хлопцаў). 

Мясцовыя ўлады паведамлялі пра двух загінулых. У іх лік, верагодна, уваходзіць і згаданая васьмікласніца. Загінула яшчэ адна дзяўчынка.

Высветлілася, што каля ўваходу ў навучальную ўстанову дзяжурыў ахоўнік, а ўстаноўленыя рамкі металадэтэктара былі адключаныя. Праз гэта гімназістка, якая зладзіла стральбу, змагла пранесці зброю, схаваўшы яе ў тубусе. У яе быў таксама паляўнічы нож.

Пра матывы ўчынку дзяўчынкі інфармацыі пакуль няма. Па некаторых звестках, апошнім часам хлопчыкі жартавалі над ёй. Па іншых даных, у дзяўчынак быў канфлікт з-за хлопца. 

У кватэры васьмікласніцы прайшоў ператрус, яе бацьку забіралі на допыт.

У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася
t.me/breakingmash/
У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася
У Расіі васьмікласніца зладзіла страляніну ў гімназіі, а пасля застрэлілася

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі