У Расіі супрацоўніца паліцыі танцавала эратычны танец супраць "палачнай" сістэмы
26-гадовая супрацоўніца паліцыі на Маскоўскім метрапалітэне Крысціна Нягодзіна станцавала эратычны танец супраць "палачнай" сістэмы ў органах унутраных спраў, заклікала ўступаць у прафсаюз паліцыі. Відэа з'явілася ў інтэрнэце і стала сапраўдным хітом. Пасля гэтага супрацоўніца паліцыі прызналася, што запісала відэа для жарту, а ў інтэрнэт яго змясціў хтосьці з калег, спампаваўшы яго з прыватнай перапіскі.
Маскоўская паліцыя прызначыла службовую праверку. Па яе выніках стане вядома, якое пакаранне атрымае дзяўчына і яе непасрэдныя начальнікі, інфармуе РІА "Новости".