У Расіі трох замарожаных венгерскіх гусяў знішчалі бульдозерам (відэа)

У расійскім Татарстане 12 жніўня паказальна раздушылі тры замарожаныя тушкі гусяў з Венгрыі. Падставай для канфіскацыі тавару з крамы стала тое, што на яго не было суправаджальных дакументаў, а маркіроўка прадукцыі і яе назва былі толькі на англійскай мове.  

У аперацыі па адабранні і знішчэнні падазроных прадуктаў задзейнічалі каля дзясятка праваахоўнікаў, запрасілі некалькіх панятых. Спачатку тушкі гусяў забралі з крамы з зачытваннем адпаведнай пастановы, а затым адвезлі іх на палігон цвёрдых бытавых адкідаў і раздушылі бульдозерам.

Акцыя здымалася на відэа, якое пасля трапіла ў інтэрнэт. Ролік набывае папулярнасць, а сацыяльныя сеткі адрэагавалі на дзеянні расійскіх праваахоўнікаў фотажабамі.

Фота: Фэйсбук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі