У Расію з Беларусі везлі тоны ласося пад выглядам ванільных сушак

Сушак у грузавіку мытнікі не знайшлі

Сушак у грузавіку мытнікі не знайшлі / t.me/customs_bel/

У Расію з Беларусі везлі тоны ласося пад выглядам ванільных сушак. Беларускія мытнікі і міліцыянты спынілі грузавік Scania каля мяжы. Паводле дакументаў кіроўцы, ён вёз у РФ сушкі. Аднак праверка паказала, што іх у грузавіку не было.

Насамрэч паўпрычэп быў загружаны 13 тонамі астуджанага ласося. Рыбу прыкрылі пустымі скрынкамі. Яе кошт складае амаль 900 тысяч рублёў (288 тысяч долараў).

Перавозчыку пагражае штраф — да 450 тысяч рублёў.

У Расію з Беларусі везлі тоны ласося пад выглядам ванільных сушак
У Расію з Беларусі везлі тоны ласося пад выглядам ванільных сушак
У Расію з Беларусі везлі тоны ласося пад выглядам ванільных сушак
У Расію з Беларусі везлі тоны ласося пад выглядам ванільных сушак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.