У Растове абрынулася частка ваеннага мемарыяла і ледзь не забіла чалавека
Гэта адбылося пад час ускладання кветак да помніка.
Частка мемарыяла "Палеглым воінам" абрынулася ў расійскім Растове — гэта здарылася якраз у той момант, калі армянская дэлегацыя ўскладала кветкі да помніка. Здарэнне адбылося 8 траўня.
Элемент, які ўпаў з помніка ледзь не закрануў 15-гадовую школьніцу, якая знаходзілася на пасту №1.
Па словах загадчыцы сектарам аховы і зберагання аб'ектаў культурнай спадчыны Растова Ірыны Стральцовай, помнікі штогод рамантуюцца, але часткова. Поўная рэстаўрацыя праводзілася вельмі даўно. Да святочных мерапрыемстваў 9 траўня помнік абяцалі адрамантаваць, паведамляе newster.ru